На днях у Брэсце кіраўніцтва Беларускай чыгункі правяло сустрэчу з дырэкцыяй кампаніі PKP (Польскія чыгункі). У ходзе перамоваў бакі абмеркавалі сучасны стан узаемадзеянняў і планы па пашырэнні супрацоўніцтва ў найбліжэйшай будучыні. Шэраг рашэнняў тычыцца пасажырскіх і грузавых перавозак, піша «Наша Н**а».
Адной з ключавых стала дамоўленасць бакоў з сярэдзіны снежня, калі будзе зацверджаны новы графік на 2019/2020 гады, запусціць новы цягнік Брэст — Будапешт.
Мяркуецца, што ён атрымае ўласную назву «Стэфан Баторый» і будзе ўключаць некалькі бесперасадачных вагонаў з абласнога цэнтра да Вены і Прагі.