Навіны

Сярод лідараў - гродзенцы. Вызначаны фіналісты конкурсу на агучку «Сексу ў вялікім горадзе» на беларускую мову

Завяршыўся прыем работ на ўдзел у конкурсе беларускай агучкі серыяла «Секс у вялікім горадзе» для VOKA. З 400 з лішкам заявак арганізатары выбралі 50 найлепшых. Цяпер удзельнікам шорт-ліста належыць прадэманстраваць свае артыкуляцыйныя здольнасці на афлайн-праслухоўванні.

Агучаны з удзелам шасці пераможцаў конкурсу эпізод з'явіцца ў сакавіку на платформе VOKA.

Свае відэазапісы з агучанымі па-беларуску тэкставымі ўрыўкамі з серыяла «Секс у вялікім горадзе» даслалі 417 удзельнікаў. 56 мужчын прэтэндавалі на агучку містэра Біга і Стэнфарда, а паспрабаваць свае сілы ў якасці дублёра адной з галоўных гераінь серыяла — Кэры, Саманты, Шарлоты і Міранды — пажадала 361 жанчына. Геаграфія канкурсантаў ахоплівае 36 гарадоў, у тым ліку замежных: па адной заяўцы арганізатары атрымалі з Варшавы, Кёльна, Парыжа і Санкт-Пецярбурга.

Па колькасці дасланых работ лідзіруе Мінск: у конкурсе прынялі ўдзел 307 жыхароў беларускай сталіцы (73% ад агульнай колькасці заявак). Таксама ў лік лідараў увайшлі Гродна, Брэст, Віцебск і Гомель. 36% заявак даслалі ўдзельнікі з рэгіёнаў. Больш за ўсё конкурсных відэа паступіла ад людзей, чыя прафесійная дзейнасць тым ці іншым чынам падразумявае работу з голасам і валоданне ім: радыёвядучых, акцёраў і музыкантаў.

Для ўдзелу ў другім туры прадстаўнікі VOKA сфарміравалі спіс з 50 чалавек. Такім чынам, у шорт-ліст увайшоў кожны восьмы ўдзельнік з ліку тых, хто падаў заяўкі. Цяпер ім належыць сустрэцца з членамі журы ў час праслухоўвання, месцам якога стане прафесійная студыя дубляжу і агучкі. Запрашэння на кастынг варта чакаць з дня на дзень.

Усе 417 канкурсантаў атрымаюць ад VOKA прамакод на 30-дзённую падпіску «Амедыятэка», якая дазваляе глядзець «Секс у вялікім горадзе» і іншыя культавыя серыялы. Інфармацыя аб гэтым прыйдзе асабістым паведамленнем у Instagram.

Асноўнымі крытэрыямі адбору канкурсантаў у фінале будуць валоданне акцёрскай рыторыкай, адпаведнасць вобразу героя, артыстызм і чысціня голасу. Істотнай умовай стане і наяўнасць у прэтэндэнтаў магчымасці ўдзяліць некалькі дзён рабоце ў студыі над агучкай свайго персанажа.

Пераможцы другога этапу агучаць героеў пілотнай серыі «Сексу ў вялікім горадзе» на беларускай мове. Прэм’ерны паказ першага сезона адбудзецца ў сакавіку бягучага года на платформе VOKA ў раздзеле «CINEVOKA — кіно па-беларуску».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025