Паказам мультфільма «Маленькі прынц» у Гродне распачаўся тур праекта «Беларускія ўікенды» па рэгіёнах краіны. 28−30 ліпеня наведвальнікі кінатэатра «Чырвоная зорка» маглі паглядзець анімацыйную стужку па матывах сусветна вядомага твора Антуана дэ Сент-Эклюперы ў беларускамоўнай агучцы. Сеансы прайшлі з аншлагам, таму для гродненцаў, якія не паспелі паглядзець «Маленькага прынца», арганізатары вырашылі правесці дадатковыя паказы 4−6 жніўня

Мультфільм распавядае гісторыю сяброўства дзяўчынкі і лётчыка з аповесці Экзюперы. Анімацыйны фільм будзе цікава глядзець як тым, хто чытаў твор Экзюперы, так і тым, хто яшчэ з ім не знаёмы. Перапляценне двух самастойных сюжэтаў мультфільма і кнігі ператвараецца ў цікавую і захапляльную гісторыю.

[irp posts="29 035″ name="Каралеўскі прыём для Маленькага прынца". Гродзенскі паказ фільма ў беларускамоўнай агучцы прайшоў з аншлагам"]

Ідэя перакладаць і пераагучваць сусветнае кіно розных жанраў на беларускую мову і дэманстраваць яго на вялікім экране належыць праекту «Беларускія ўікэнды» і яго кіраўніку Андрэю Кіму. Да праекта далучылася каманда сяброў і аднадумцаў — беларускія акцёры Павел Харланчук, Ганна Хітрык, Алесь Маўчанаў, Уладзімір Глотаў, Сяргей Жбанкоў. Вынікам сталі больш за 20 фільмаў, перакладзеных і агучаных на беларускую мову. А з далучэннем партнёраў у асобе кампаніі velcom і яго брэнда «Атлант Тэлекам» уікенды набылі новыя масштабы. Цяпер кінасеансы ў межах праекта змогуць наведаць не толькі жыхары Мінска, але і іншых гарадоў Беларусі.

"Маленькага прынца" пакажуць у Гродне яшчэ раз: чарговыя тры паказы 4-6 жніўня

Да пачатку паказаў арганізатары сумесна з кампаніяй velcom перавыдалі кнігу «Маленькі прынц» у перакладзе Ніны Мацяш. Набыць кнігу з арыгінальнымі ілюстрацыямі аўтара можна будзе на кінасеансах. Акрамя таго, значная частка тыражу будзе перададзена ў бібліятэкі школ. Сто экзэмпляраў ужо адправіліся ў школы Гродна.

"Маленькага прынца" пакажуць у Гродне яшчэ раз: чарговыя тры паказы 4-6 жніўня

«Мы вельмі рады, што праект выходзіць за межы Мінска і кіно ў прафесійнай беларускай агучцы на вялікім экране змогуць убачыць жыхары іншых гарадоў Беларусі. Да канца лета мы плануем пабываць у трох абласных цэнтрах. У кожным з іх адбудзецца па 2−3 паказы», — распавёў кіраўнік праекта Андрэй Кім.

У межах супрацоўніцтва velcom і «Атлант Тэлекам» з праектам «Беларускія ўікенды» у мінскім кінатэатры «Масква» ўжо адбыліся паказы мультфільмаў «Таямніца Келза», «Маленькі прынц», а таксама фільмаў «Кніга Iлая» і «Пакуль ногі носяць». Цяпер да сталіцы далучыўся Гродна, а ў бліжэйшай перспектыве — Гомель і Магілёў.

"Маленькага прынца" пакажуць у Гродне яшчэ раз: чарговыя тры паказы 4-6 жніўня

«velcom і „Атлант Тэлекам“ паспяхова рэалізуюць розныя ініцыятывы, звязаныя з падтрымкай беларускай мовы. Таму ўдзел у праекце „Беларускія ўікенды“ стаў арганічным працягам нашай дзейнасці у гэтым накірунку. Першыя вынікі супрацоўніцтва ўражваюць: за 4 месяцы мы зладзілі ў Мінску 14 паказаў, якія паглядзелі больш за 7,5 тысяч гледачоў. А беларускія трэйлеры да фільмаў у сацсетках набралі каля 1,6 мільёнаў праглядаў. І нам вельмі прыемна, што магчымасць убачыць кіно на беларускай мове ўжо сёння атрымалі жыхары Гродна, а потым і астатніх гарадоў Беларусі», — адзначыла прадстаўнік кампаніі velcom Ірына Карэліна.


Дадатковыя сеансы ў Гродна пройдуць у кінатэатры «Чырвоная зорка» (вул. Сацыялістычная, 4.) 4−6 жніўня. Пачатак сеансаў 4.08 — 19:50, 5.08 — 15.50, 6.08 -16.00. Білеты можна набыць у касах кінатэатра i анлайн. Падрабязнасці на kinakong.by.