У адсутнасці лідэраў каманды, якія адправіліся на матч супраць мінскага «Дынама», у Гродне 26 лютага падапечныя  Сяргея Пушкова апынуліся мацней за «Гомель». Асноўны час матчу скончыўся з лікам 3:3. Зыход сустрэчы вырашылі буліты, вырашальную шайбу закінуў Коршунаў. 

«Нёман» – «Гомель» – 4:3 Б (2:2, 1:0, 0:1, 0:0, 1:0)

Шайбы:
1:0 – Ляўша (Баярчук, 1.12).
1:1 – Магалецкi (Мусіенка, 10.09 – бол.
1:2 – Іваноў (Коласаў, 16.48).
2:2 – Баярчук (Савінаў, Скурыхін, 17.10).
3: 2 – Сцяпанаў (Ляўша, Бадун, 31.53).
3: 3 – Сусла (52.56).
4: 3 – Коршунаў (65.00 – вырашальны буліт).

«Нёман» супраць «Гомеля» гуляў без пяці вядучых хакеістаў – яны выступаюць за зборную клубаў экстралігі ў серыі з мінскім «Дынама». У выніку зборная клубаў экстралігі перайграла каманду з КХЛ  у першым матчы серыі з лікам 4: 2. Гродзенцы адзначыліся выніковымі баламі.