У Гродне на продаж выстаўлены будынак, дзе дзейнічае клуб «Рэлакс». Уласнікі называюць сваю ўстанову «джэнтльмен клубам». Клуб пакуль працуе без змен.

Клуб «Релакс» размешчаны па адрасе вул. Кірава, 41. На сайце клуба напісана, што «Gentlemen's Club RELAX — гэта месца, дзе ўвасабляюцца ў рэальнасць самыя схаваныя жаданні. Тут можа адпачыць і па-сапраўднаму расслабіцца кожны мужчына, атрымаць асалоду ад прыгажосці і вытанчанасці жаночага цела».

У аб’яве пазначана цана за квадратны метр: арыенціровачна 2120−2141 рубель. Атрымліваецца каля 164 тысяч долараў. Але гэта цана толькі нерухомасці. Калі б уласнік хацеў прадаваць гатовы бізнес цалкам, то цана была б не менш за 250 тысяч долараў.

У заўвагах аўтар аб’явы падрабязна апісвае будынак, піша пра капітальны рамонт у 2015 годзе. Аўтар упэўнены, што гэтая аб’ява —
вельмі выгадная камерцыйная прапанова.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life