У Гродне на продаж выстаўлены будынак, дзе дзейнічае клуб «Рэлакс». Уласнікі называюць сваю ўстанову «джэнтльмен клубам». Клуб пакуль працуе без змен.
Клуб «Релакс» размешчаны па адрасе вул. Кірава, 41. На сайце клуба напісана, што «Gentlemen's Club RELAX — гэта месца, дзе ўвасабляюцца ў рэальнасць самыя схаваныя жаданні. Тут можа адпачыць і па-сапраўднаму расслабіцца кожны мужчына, атрымаць асалоду ад прыгажосці і вытанчанасці жаночага цела».
У заўвагах аўтар аб’явы падрабязна апісвае будынак, піша пра капітальны рамонт у 2015 годзе. Аўтар упэўнены, што гэтая аб’ява —
вельмі выгадная камерцыйная прапанова.