Гродзенскія мастакі і экскурсаводы сустрэліся са старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем. Яны прапанавалі стварыць мастацкі музей на базе Палаца тэкстыльшчыкаў. Улады прапанавалі сустрэцца праз месяц і сфармуляваць канцэнцыю музея.

— Сёння, дзякуючы электроннаму звароту ў гарвыканкам на асабістай сустрэчы з Мечыславам Гоем былі Наталля Храброва, Сяргей Грыневіч і ўласна я, Наталля Паўленка. Кіраўніцтву горада было прапанавана разгледзець магчымасць стварэння мастацкага музея Гродзеншчыны на базе Палаца тэкстыльшчыкаў, так як мы адзіны абласны цэнтр, якая не мае дадзенай установы, — піша Наталля Паўленка ў фэйсбуку. — Задача музея — не толькі паказаць калекцыю мастацтва, але і стварыць сучасную выставачную прастору з мультымедыйнымі тэхналогіямі, і магчымасцю прадстаўляць як медыйныя арт-праекты, так і інтэрактыўныя выставы.


«Ганьба, што яго няма». Навошта Гродна мастацкі музей і калі ён можа з’явіцца


Ініцыятары лічаць, што музей стаў бы тытульным будынкам і аб’ектам на Савецкай плошчы побач з Фарным касцёлам. Гэта асабліва важна зараз, пакуль канчатковага рашэння па функцыям Палаца тэкстыльшчыкаў не было прынята.

Праз месяц ініцыятары сустрэнуцца і раскажуць уладам пра сваю канцэнцыю музея. Яны просяць падтрымаць іх прапановамі. Можаце пакідаць іх у каментарах.