Вечарам 11 лютага на БЛК у Гродне здарыўся пажар у падвале аднаго з дамоў. З кватэр эвакуяваны 18 чалавек, пацярпелых няма.

Як паведамляе Гродзенскае ўпраўленне МНС Беларусі, у 19:39 паступіла паведамленне пра пажар у падвале пяціпавярховага шматкватэрнага жылога дома на бульвары Ленінскага Камсамола. В выніку пажару знішчана маёмасць у ячэйцы склепа.

Працаўнікі МНС з кватэр, размешчаных на чацвёртым паверсе, з ужываннем масак, па сходах выратавалі 57-гадовага мужчыну і 67-гадовую кабету.

Усяго з кватэр у пад’ездзе эвакуявалі 18 чалавек. Пацярпелых няма. Прычыну пажару вызначаюць.