Відавочца папярэджвае, што паблізу таго месца, дзе ў нядзелю ўвечары збілі зубра, ходзіць яшчэ 3 гадавалых зубраня. І яны выходзяць на дарогу.
— Сёння раніцай праязджаў тое месца, дзе збілі зубра, і бачыў праз дрэвы яшчэ трох жывёл. Адразу падумаў, што дзікі. Але вось зараз, калі вяртаўся, яны ўжо выйшлі на дарогу. Выявілася, гэта зубраняты, — кажа Іван.
Мужчына не паспеў зрабіць фота, пакуль дзікія жывёлы стаялі на дарозе. Ён спыніўся каля іх, а тыя пабеглі ў лес. Мужчына выйшаў і зрабіў фатаграфіі:
-
— Магу выказаць здагадку, што збіты зубр была маці гэтых зубранятаў. На выгляд яны падгадаваныя.
Не ведаю, як доўга яны яшчэ будуць выходзіць на дарогу, але кіроўцам трэба быць вельмі асцярожнымі. Раней зуброў уздоўж дарогі можна было заўважыць дзякуючы снегу. Зараз снег сыходзіць і яны ўвогуле губляюцца ў імгле, — дадаў чытач «АўтаГродна».
Іван кажа, што ў Азёрах і днём і ноччу валяць лес. Ён мяркуе, што зубры могуць баяцца гэтых шумоў і стараюцца аддаліцца ад гучнай тэхнікі, а на шляху якраз дарога «Гродна — Азёры».
— Раней у гэтых лясах я збіраў грыбы, цяпер туды хадзіць разам з дзецьмі асцерагаюся. Адназначна, дзікіх жывёл трэба агароджваць, — сказаў на заканчэнне Іван.