Пад Гродна збілі зубра. Ноч ён праляжаў у канаве яшчэ жывы

Паблізу вёскі Стрыеўка каля Гродна збілі зубра. Гэта адбылося ў нядзелю каля 10 гадзін вечара. Паводле інфармацыі відавочцаў, з жывёлай сутыкнуўся Opel Astra G універсал. У машыны пакамячаны капот і дах.

– Зубр ляжыць каля ўзбочыны, паходу жывой яшчэ. Машыну на шнурку сцягнулі, – напісаў сведка Юры ў групе autogrodno.by.

 

 

zubr 10 03

Праз 11 гадзін гэта месца праязджала чытачка autogrodno.by Ганна. Дзяўчына кажа, што у 9 гадзін раніцы панядзелка зубр быў жывы.

– За ноч ён выкачаў вакол сябе цэлую пляцоўку. Напэўна, у яго былі пашкоджаны ногі і ён не мог устаць. Толькі да дзесяці раніцы прыехалі егеры, якія перапынілі пакуты жывёлы. Потым зубра пагрузілі на пагрузчык, – дадала Ганна.

Пад Гродна збілі зубра. Ноч ён праляжаў у канаве яшчэ жывы

Дзяўчына дадала, што мясцовыя жыхары з асцярогай праязджаюць кавалак дарогі паблізу вёскі Стрыеўка.

– Як толькі сцямнее, лепш праязджаць гэтыя пляцоўкі на хуткасці ў 20 км/г. У апошні час на дарозе з’яўляліся не толькі зубры, але і ласі з козамі, – кажа сведка.

За апошні год паблізу Стрыеўкі адбыліся дзве гучныя аварыі з зубрамі. Грамадскасць перажывала, што кіроўцам пагражаюць вялікія штрафы, бо ўлетку ўздоўж небяспечнай пляцоўкі ўсталявалі знакі “Дзікія жывёлы”. Аднак, пазней у ДАІ адкаментавалі: кіроўцаў не пакараюць, знак “Дзікія жывёлы” з’яўляецца не забараняльным, а папераджальным.

Поруч з месцам аварый у СВК «Азёры» разводзяць зуброў з 1999 года.

— Усе зубры на вольнай пашы, і цалкам магчыма, што яны могуць выходзіць да дарогі. Гэта дзікія жывёлы, якія не абмежаваны вальерамі, — расказваў tut.by галоўны адмысловец паляўніча-рыбацкай гаспадаркі СВК «Азёры» Гродзенскага раёна Аляксандр Сасімовіч.

Цяпер пагалоўе тут — лічы 200 зуброў, гэта адна з самыя буйных папуляцый гэтых жывёл у Беларусі. Зубры, паводле пастановы Рады міністраў, адносяцца да дзікіх жывёл, улучаных у Чырвоную кнігу Беларусі, і знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: