За спробу крадзяжу 360 літраў паліва канфіскавалі і паліва, і машыну

Астравецкае РАУС спыніла спробу крадзяжу 360 літраў паліва. Канфіскавалі і паліва, і аўтамабіль, на якім яго збіраліся вывезці.

Кіроўца адной з арганізацый, 35-гадовы мужчына, дамовіўся з пенсіянерам-супольнікам, што ў цёмны час сутак прыедзе ў лес на палівазапраўніку з цыстэрнай, дзе яго будзе чакаць пенсіянер на сваім аўтамабілі і з каністрамі, і разам яны зліюць паліва.

План крадзяжу саляркі падазроныя ажыццявілі, але ён раскрыўся і праваахоўнікі затрымалі злачынцаў. Усе 360 літраў выкрадзенага дызельнага паліва канфіскаваныя, як і аўтамабіль пенсіянера “Пежо-807”, на якім ён меў намер вывезці чужое паліва.

Як паведамляе прэс-служба УУС, распачата крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 211 КК РБ “Прысваенне або растрата”.

За спробу крадзяжу 360 літраў паліва канфіскавалі і паліва, і машыну

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: