Навіны

БНР101. «Свята Незалежнасці» ў Гродне пройдзе 23 сакавіка (калі дазволяць улады)

Святкаванне 101-х угодак БНР пройдзе 23 сакавіка ў фармаце фестывалю пад назвай «Свята Незалежнасці». Месца пакуль выбіраюць, у прыярытэце Парк Жылібера. Неўзабаве пачнецца збор сродкаў праз краўдфандынг. Гэта вырашылі 10 лютага на першым пасяджэнні аргкамітэту.

— Вырашана, што найбольш аптымальным і паспяховым быў фармат фестывалю, калі кожны жадаючы мог знайсці для сябе нейкую цікавую пляцоўку. Хтосьці палітычны складнік, хтосьці канцэрт, хтосьці дзіцячую пляцоўку, хтосьці проста сустрэцца са знаёмымі. Таму большасць прысутных сёння схілялася да гэтага фармату, — расказаў Вадзім Саранчукоў з БНФ.


100 ГОД БНР — ТУРЫСТЫЧНАЯ КАРТА ГРОДНА


«Свята Незалежнасці» плануюць правесці ў суботу, 23 сакавіка. Таму гродзенцы могуць адзначыць свята і ў Гродне, і ў Мінску, дзе яно пройдзе 24 сакавіка. Плануецца, калі ўлады дазволяць, шэсце, мітынг-канцэрт і забаўляльныя пляцоўкі. Стаўку будуць рабіць на мясцовых музыкантаў і музыкантаў родам з Гродзеншчыны. А таксама зробяць больш забаўляльных кропак.

На пасяджэнні прапанавалі тры месцы для святкавання: Парк Жылібера, Каложскі парк і стадыён «Неман». Аргкамітэт правядзе кансультацыі з гарвыканкамам пра выкарыстанне месцаў. «Гэта асабліва важна ў святле рашэнняў, якія прымаў урад у гэтым годзе. Увядзенне дадатковай аплаты за паслугі міліцыі і дактароў ускладняе працу», — кажа Вадзім.

Агульны кошт мерапрыемства будзе залежыць ад пляцоўкі, наяўнасці на ёй сцэны, электрычнасці і іншага. Па падліках арганізатараў, ён складзе каля 13 000 рублёў.

Гэтым разам аргкамітэт плануе правесці большую рэкламную кампанію, каб ахапіць больш катэгорый гараджан. У сераду 13 лютага стане вядома, як можна ахвяраваць сродкі на свята. Цягам бліжэйшых тыдняў актывісты пададуць заяўку ў гарвыканкам на правядзенне мерапрыемства. Паводле закону, адказ мае прыйсці не пазней чым за 15 дзён да планаванай даты. Таксама ў горадзе пройдзе шэраг іншых мерапрыемстваў да свята.


У мінулым годзе 100-гадовы юбілей утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі адзначылі 25 сакавіка. «Свята Незалежнасці» прайшло ў Каложскім парку і сабрала па розных падліках ад 500 да 1000 чалавек. На мерапрыемстве выступалі музычныя гурты, гісторыкі, святары і іншыя.


Для фиксирования дверей используют приварные петли. Именно от их выбора зависит надежность и прочность установки. Качественные приварные петли вы можете выбрать на портале zamochniki.com.ua. Широкий ассортимент, высокое качество, отличные цены.


Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025