Пазняк вяртаецца ў “Нёман”

Пасля двухгадовага перапынку ў “Нёман” вяртаецца абаронца Аляксандр Пазняк, пра гэта паведамiў афіцыйны сайт клуба.  Гулец падпісаў кантракт на два гады.

Выхаванец лідскага футбола пераехаў у Гродна ў 2009 годзе, а ў 2011 ужо пачаў выступаць за дублюючы склад жоўта-зялёных, у складзе якога абаронца правёў 65 матчаў у рамках першынства і кубка дублёраў. У 2014 годзе ўпершыню выйшаў у асноўным складзе і за тры сезоны згуляў у складзе жоўта-зялёных роўна 60 матчаў у чэмпіянаце краіны.

У 2017 годзе Пазняк перайшоў у салігорскі “Шахцёр”, за які правёў у чэмпіянаце краіны ўсяго 10 матчаў і стаў бронзавым прызёрам Беларусі. У мінулым сезоне Аляксандр на правах арэнды выступаў за «Гарадзею» (26 гульняў, 1+0).

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: