У міліцыі расказалі пра прычыны нападу жывёл і пра жорсткае абыходжанне з чатырохногімі

Апошнім часам тэма ўтрымання хатніх жывёл падымаецца часта, а спрэчкі вакол яе ўзнікаюць гарачыя. Хто вінаваты ў агрэсіі сабак і што з гэтым рабіць, распавялі ў гродзенскай міліцыі, піша «Вячэрні Гродна».

Чаму нападаюць сабакі

Па статыстыцы, за 2018 год у Гродзенскай вобласці па артыкуле «Парушэнне правілаў утрымання хатніх і драпежных жывёл» складзена 764 пратаколу, 63 з іх — з нагоды укусаў. Як сцвярджаюць у прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама, у пераважнай большасці выпадкаў прычынай агрэсіўных паводзін жывёл становіцца бестурботнасць гаспадароў.

Так, у Смаргоні мужчына не зачыніў вальер, дзе трымаў буйную каўказскую аўчарку. Сабака выбегла на вуліцу, напала на мінака, паваліла на зямлю і ўкусіла за сцягно. Гродзенец выгульваў ў двары шматпавярховага дома французскага бульдога без намордніка — той пакусаў хлопчыка 2014 года нараджэння.

Прааналізаваўшы падобныя выпадкі, ва УУС прыйшлі да высновы, што вінавата легкадумнасць гаспадароў: яны не кантралююць, дзе іх падапечны, адпраўляюць малалетніх дзяцей выгульваць сабак буйных парод. Нярэдка выгульваюць без ланцужка або намордніка, паведамляе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі.

З гадаванцаў здзекуюцца

Не менш востры і зваротны бок пытання — бязлітаснае стаўленне да чацвераногіх. За мінулы год у вобласці за жорсткае абыходжанне з жывёламі да адказнасці прыцягнута 11 чалавек, у трох выпадках распачатыя крымінальныя справы.


У Гродне сабака памёр ад абязводжвання і голаду. Падрабязнасці аказаліся яшчэ больш сумныя


У гарадскім пасёлку Краснасельскім мужчына скінуў сабаку з трэцяга паверха — тая моцна пацярпела. У Лідскім раёне ў сабаку шпурнулі сякеру і смяротна траўмавалі жывёлу. У Навагрудку маленькага ёркшырскага тэр’ера ўдарылі па спіне палкай, нанёсшы цяжкія калецтвы. У Гродне мужчына выкінуў у смеццевы кантэйнер жывых шчанят, пакінуўшы іх у спякотны ліпеньскі дзень пад сонцам без ежы і пітва.

У міліцыі нагадваюць, што, перш чым завесці гадаванца, трэба добра падумаць, — гэта вялікая адказнасць. З сабакам трэба не толькі гуляць, яе трэба правільна ўтрымліваць і выхоўваць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025