7 лютага РАУС паведамілі, што ў двары дома па вул. Перамогі памёр сабака, даведзенф да знямогі. Аказалася, што 37-гадовая гродзенка перастала карміць сабаку і сачыць за 6-гадовай дачкой.

У канцы снежня гродзенка перастала выходзіць на працу. Высветлілася, што перад новым годам з Расіі вярнуўся сужыцель жанчыны, і яны пачалі ўжываць спіртное. Каб упэўніцца, што з дзяўчынкай усё ў парадку, па месцы жыхарства неаднаразова прыходзілі сацыяльныя педагогі. Аднак дзверы ім ніхто не адкрываў, па тэлефоне маці паведамляла, што хварэе.

Аб тым, што адбываецца, паведамілі ў інспекцыю па справах непаўналетніх. Супрацоўнікам міліцыі ўдалося патрапіць у хату. У гэты час там знаходзіліся нецвярозая жанчына з сужыцелем, яе маці - інвалід па псіхічным захворванні і дзіця, якія ўжо больш за тыдзень практычна не выходзілі з хаты. Сабаку, які знаходзіцца ў двары дома, кармілі, кідаючы рэшткі ежы праз акно.

Дзяўчынку перадалі сваякам. Прызнана, што яна знаходзіцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Праз два тыдні пасля гэтых падзей пенсіянерка-інвалід памерла. Яе дачка, працягваючы злоўжываць спіртным, стала жыць у сужыцеля ў іншым раёне горада, дома з’яўлялася вельмі рэдка.

Ці карміла жанчына свайго сабаку, стане вядома, калі яе апытаюць супрацоўнікі міліцыі. У цяперашні час яна знаходзіцца на лячэнні ў бальніцы. Пасля правядзення праверкі і атрымання вынікаў экспертызы пра прычыну смерці жывёлы, будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням жанчыны.