“Мінакі ў шоку”. Малады гродзенец расказвае, чаму так дзіўна апранаецца

Сяргею 16 гадоў і ён вучыцца ў адным з каледжаў горада. Свой яркі вобраз хлопец прыдумаў некалькі месяцаў таму і так стараецца выходзіць на вуліцы Гродна кожны дзень. На меркаванні навакольных імкнецца не звяртаць увагу.

“Хаджу так, таму што мне гэта падабаецца, меркаванне іншых мяне не цікавіць, – распавядае Сяргей. – Твар закрываюць дрэды і маска (sad – сумны ). Імкнуся на сабе вылучаць метал і якія-небудзь іншыя дэталі, якія прыдумаю. Мой стыль я бліжэй за ўсё адношу да панк-хіп-хопу”.

Вучыцца Сяргей на электрыка. На вучобе даводзіцца здымаць ланцуг і маску, але нават без гэтых атрыбутаў ён застаецца яркім.

"Мінакі ў шоку". Малады гродзенец расказвае, чаму так дзіўна апранаецца

“Першыя дні на вучобе выкладчыкам было нязручна мяне такім бачыць, але сёння яны ўжо прывыклі. Пасля вучобы ў сваім вобразе я выходжу кожны дзень, гэта мой стыль і мне ён падабаецца. Так, мінакі “охреневают” і хтосьці нават параўноўвае мяне з такімі вядомымі рэперамі як Моргенштэрн, Кізару, Гон.Фладд і іншымі. Канфліктаў на вуліцах Гродна не бывала, у асноўным усе людзі пазітыўна ставяцца. А калі будуць нешта казаць дрэннае, то няхай гавораць”.

Сяргей кажа, што гродзенцаў з падобным вобразам як у яго ён яшчэ не бачыў, але пры гэтым хлопец адзначае, што людзі не павінны саромецца таго, што любяць. “Калі людзям падабаецца які-небудзь стыль, то трэба прытрымлівацца яго і не думаць, што скажуць навакольныя. Мае бацькі змірыліся з вобразам. У ім я сябе адчуваю больш свабодным.іНават штаны запраўленыя ў шкарпэткі – гэта крута, так яшчэ сяляне хадзілі”.

У будучыні хлопец хоча ўпрыгожыць сваё цела пірсінгам і татуіроўкамі.

"Мінакі ў шоку". Малады гродзенец расказвае, чаму так дзіўна апранаецца

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: