Рамеснікі могуць падаваць заяўкі на свята “Казюкі-2019”. У гэтым годзе свята будзе праходзіць два дні 03/04 сакавіка.

Узор заяўкі тут. Запаўняеце і дасылаеце па адрасе электроннай пошты [email protected]. Заяўкі прымаюцца да 26.02. 2019.

Таксама 2 сакавіка ў Гродне пройдзе традыцыйнае свята “Насустрач вясне”. Жадаючыя прыняць удзел у прымацаванай заяўцы робяць пазнаку: 02.03 – “Насустрач вясне”.


“Казюкi” сабралі ў Гродне каля 150 рамеснікаў з усёй Беларусі


Кірмаш «Казюкі» праходзіць у Гродне ўжо больш за 20 гадоў і галоўная яго асаблівасць – вырабы ручной працы. «Казюкі» адзначаюцца 4 сакавіка ў Дзень святога Казіміра. Святы Казімір — польскі каралевіч і літоўскі княжыч памёр маладым у Гродне і быў прызнаны святым. Ён лічыцца заступнікам Гродзенскай каталіцкай дыяцэзіі, моладзі, майстроў і рамеснікаў.