Два гандлёвых цэнтры будуюцца ў Гродне ў раёне аўтавакзала. Адзін з іх у пачатку вуліцы Антонава будуе ААТ «Гандлёвы дом «Нёман». Гэта будзе аб’ект гандлёва-бытавога прызначэння з кафэ і крамамі, у тым ліку «Mark Formelle». Завяршэнне яго будаўніцтва плануецца ў канцы гэтага года. Дарэчы, на малюнку можна ўбачыць лагатып адной з папулярных сетак фастфуду.

У раёне аўтавакзала з'явяцца адразу два новыя гандлёвыя цэнтры

Другі гандлёвы цэнтр з падземнымі паркоўкамі ўзводзіцца ІП Барботчанка В.Т. у пачатку праспекта Касманаўтаў насупраць аўтавакзала, паведамляе «Гродзенская праўда».

[irp posts="105 110″ name="Гандлёвы цэнтр насупраць аўтавакзала ў Гродне адкрыюць да Дня горада"]

У раёне аўтавакзала з'явяцца адразу два новыя гандлёвыя цэнтры
Будаўнічая пляцоўка насупраць вакзала
Яшчэ адзін будынак са шкла і бетону узводзіцца на скрыжаванні вуліц Мядовай-Віленскай. Тут будуць размяшчацца офісы для IT-кампаній. Здача аб’екта запланавана ў цяперашнім траўні.
У раёне аўтавакзала з'явяцца адразу два новыя гандлёвыя цэнтры
Будынак на Віленскай