Адрыў ад першага месца ўсё больш: “Нёман” буйна прайграў “Юнацтву”

У нядзелю 3 лютага ў Мінску адбыўся чарговы матч чэмпіянату Беларусі па хакеі. Мінскае “Юнацтва” прымала гродзенскі “Нёман” і буйна абыграла суперніка з лікам 3:0. 

Дзякуючы перамозе на сваім лёдзе, “Юнацтва” адрываецца ў турнірнай табліцы ад “Нёмана” на 17 ачкоў.

“Юнацтва” – “Нёман” 3:0 (0:0, 1:0, 2:0) 

галы:
31:48 1: 0 – Стэфановіч (Міцкевіч, Багалейша)
43:04 2: 0 – Кашкар (Кулакоў)
48:35 3: 0 – Кулакоў (Волчак)

Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў пасля матчу:

– Я думаю, што мы прайгралі матч у нападзе, таму што нашы нападнікі нічога не арганізавалі з пункту гледжання забівання галоў. Абараняліся мы нядрэнна і ў меншасці адыгралі добра, а прычына была ўсё ж такі ў тым, што каманда прытамілася. Было бачна, што “Юнацтва” нашмат свяжэй выглядала і больш агрэсіўна гуляла. Хоць былі моманты зачапіцца за гульню, але ў нападзе згулялі слаба.

Турнірная табліца выглядае наступным чынам: Адрыў ад першага месца ўсё больш: "Нёман" буйна прайграў "Юнацтву" 
У чэмпіянаце Беларусі наступае міжнародны перапынак з 4 па 10 лютага. Адновяцца гульні 12 лютага. У гэты дзень “Нёман” у Гродне будзе прымаць “Шахцёр”.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: