Памёр рэпер Кірыл Талмацкі, які выступаў пад псеўданімам Дэцл. Пра гэта ў фэйсбуку напісаў яго бацька Аляксандр Талмацкі. Дэцлу было 35 гадоў, піша meduza.io.

www.instagram.com/p/BtZ4L2HH_-e/?utm_source=ig_embed

Па словах канцэртнага дырэктара Дэцла Паўла Бяленца, артысту стала дрэнна ў ноч на 3 лютага пасля канцэрту ў іжэўскім клубе «Пош». Ён страціў прытомнасць у грымёрцы, лекары хуткай дапамогі канстатавалі смерць.

Бяленец сказаў, што, па папярэдніх дадзеных, Дэцл памёр ад спынення сэрца.

Першы альбом Децла «Хто? Ты» выйшаў у 2000 годзе, было прададзена больш за мільён копій. На ім былі такія трэкі як «Слёзы», «Вечарынка» і «Кроў, мая кроў». Апошняя кружэлка «Усё роўна хто там ля руля» выйшла ў лістападзе 2018 года.