У нядзелю 3 лютага пройдзе прэм’ера кароткаметражнага сацыяльнага фільма «анафары». У галоўнай ролі зняўся гродзенскі танцор Яўген Якуш.

Здымкі фільма занялі два тыдні. Яны праходзілі летам 2018 гадоў ў Гродне.

«Гэты фільм пра вечную мітусню і спешку, пра агульную праблему, з-за якой людзі перасталі заўважаць усё, што вакол. Ім ужо не важна, графін на палову поўны ці пусты. Галоўная задача — пастаянна кудысьці бегчы. І, часцяком, людзі робяць гэта не па ўласным жаданні, а зыходзячы з агульнага тэмпу. У іх папросту не застаецца выбару. Ці можна гэта змяніць? Што адбудзецца, калі перастаць спяшацца і ненадоўга спыніцца — я пастараўся паказаць гэта ў фільме «, — распавёў Hrodna.life аўтар фільма Дзіма Арціменя.

Прэм’ера фільма пройдзе 3 лютага ў 13:30 на Youtube.