Работнікі аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці атрымлівалі частку заробку прадуктамі некалькі месяцаў, пасля чаго звярнуліся па дапамогу ў Камітэт дзяржкантролю, піша «Вячэрні Гродна».

— Згоды работнікаў на выдачу часткі заработнай платы ў выглядзе тушонкай не было, падобныя меры не былі прадугледжаны і лакальнымі актамі. Пры гэтым не менш пытанняў выклікалі і самі кансервы — на іх адсутнічала маркіроўка. Аднак пасля ўмяшання нашага ведамства сітуацыю ўрэгулявалі, а выплату ў такім выглядзе неўзабаве зусім спынілі, — распавёў начальнік упраўлення экспертна-прававой работы і звароты грамадзян КДК па Гродзенскай вобласці Анатоль Кебец.

У цэлым, колькасць зваротаў ад грамадзян у Дзяржкантроль з году ў год зніжаецца. Пры гэтым расце колькасць зваротаў, якія пры праверцы не знаходзяць пацверджання.