На нарадзе ў старшыні аблвыканкама абмяркоўвалі знос Дома быту ў цэнтры Гродна. Улады лічаць, што ён не ўпісваецца ў гістарычны цэнтр.

«Дом быту адназначна не ўпрыгожвае наш горад», — скаментаваў першы намеснік старшыні гарвыканкама Андрэй Вацлававіч Жук.

У траўні плануецца карэктаванне схем руху ў цэнтральнай частцы горада. У гарвыканкаме лічаць, што ўсё павінна быць паслядоўна, і пачнуць змены ў гэтай частцы цэнтра з пабудовы адміністрацыйна-гандлёвых будынкаў на месцы сквера на Замкавай.

«Зрабіць вуліцу Замкавую пешаходнай — мая мара, і мы гэта зробім адназначна», — дадаў намстаршыні.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life