Гродзенскі міжраённы аддзел следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факце заведама фальшывага паведамлення аб небяспецы (ч.1 арт. 340 КК РБ) у дачыненні да 16-гадовага жыхара Гродна, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў.
Устаноўлена, што навучэнец гімназіі № 9 30 студзеня праз сацыяльныя сеткі распаўсюдзіў інфармацыю аб мініраванні ім школы. Праваахоўныя органы правялі эвакуацыю навучэнцаў і настаўнікаў.
На месцы здарэння працуюць следча-аператыўныя групы упраўленняў Следчага камітэта і УУС Гродзенскага аблвыканкама, раённых падраздзяленняў, гродзенскага камітэта судовых экспертыз, сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 5522.
Выбуховых прыладаў не выяўлена. Пытанне пра рэальную пагрозу жыццю і здароўю грамадзян не стаіць.