Трэці паверх гандлёвага дома «Нёман» па вуліцы Савецкай, 18 пасля рэканструкцыі ператварыўся ў вялікую буціковую зону. Яе галоўнай «фішкай» стала тое, што там размясціліся гандлёвыя кропкі толькі айчынных кампаній, піша vgr.by.

Да непазнавальнасці змянілася толькі тая частка паверха, якая размешчана непасрэдна пад «Вялікім буфетам». Яе занялі крамачкі выключна беларускіх вытворцаў. За кошт новага асвятлення гандлёвая прастора стала святлей і шырэй.

Пачалі працу монабрэндавыя крамы «Калінка» (адзенне для дзяўчынак і жаночае адзенне), Брэсцкага панчошнага камбіната. Буцік фірмы «Lakbi» прапануе дызайнерскую мужчынскую і жаночую вопратку, а ў краме «Veralli» жанчыны змогуць купіць бялізну. Жаночую вопратку таксама можна сустрэць у буціках такіх брэндаў як «Panda», «Femme» і «Elema». Беларускі трыкатаж размясціўся ў «Katti-a». Купіць мужчынскія кашулі і іншую вопратку можна ў «Eliz» і «Стильмен».

Глядзіце, як пасля рамонту выглядае 3-ці паверх у ГД «Нёман» і што там можна купіць

Цэнтральны праход таксама аддалі пад гандлёвыя плошчы: у двух секцыях можна купіць біжутэрыю і касметыку.

Як адзначыў дырэктар ААТ «Гандлёвы дом «Нёман» Аляксей Яўлаш, рашэнне аддаць абноўленыя плошчы толькі беларускім фірмам невыпадковае:

— Праз універмаг праходзіць велізарная колькасць турыстаў, якія змогуць у адным месцы выбраць для сябе тавар і цалкам ацаніць якасць беларускіх вытворцаў.

Глядзіце, як пасля рамонту выглядае 3-ці паверх у ГД «Нёман» і што там можна купіць

Глядзіце, як пасля рамонту выглядае 3-ці паверх у ГД «Нёман» і што там можна купіць