Купіць квіткі можна толькі на сайце авіякампаніі Belavia. На сайце тарыфы адлюстроўваюцца ў графе «прома», падсветленыя зялёным колерам і пазначаныя фірмовым знакам авіякампаніі – васільком, піша vandrouki.by. 

Умовамі прымянення тарыфаў прадугледжана:

– продаж толькі праз уласны сайт авіякампаніі Belavia не менш, чым за 45 дзён да вылету рэйса;

– максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння па дадзеным тарыфе – 1 месяц.
дазваляецца камбінацыя з іншымі даступнымі тарыфамі эканамічнага класа на выбраных напрамках;

– змены і вяртанне забароненыя, у тым ліку пры камбінаванні тарыфаў;
– выкарыстанне квітка, аформленага па маршруце «туды-назад», абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю сегментаў, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, названага ў білеце.
– пры невыкарыстанні квітка на першым участку месцы анулююцца па ўсім маршруце, і пасажыр на другім участку не будзе прымацца да перавозкі, выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца.

Як купіць білеты? Падабраць свае даты і купіць квіткі можна на сайце авіякампаніі— Belavia. Перад пакупкай праверце яшчэ цэны праз сэрвіс aviasales.ru — раптам знойдзеце варыянт цікавей ад іншых а/к.

Тэрмін распродажы: купляйце адразу!

Даты: чэрвень-ліпень 2019.

Напрамкі: Сочы, Амстэрдам, Алматы, Брусэль, Берлін, Будапешт, Ерэван, Батумі, Жэнева, Гановер, Харкаў, Калінінград, Казань, Санкт-Пецярбург, Ларнака, Лондан, Львоў, Мілан, Адэса, Парыж, Прага, Рым, Растоў, Стакгольм, Тбілісі, Тэль-Авіў, Белград, Ніжні Ноўгарад, Краснадар, Кішынёў і Астана.

Цэны за палёт з Мінска ў адзін канец і туды-зваротна (у еўра):

– Калінінград – 22/40;
– Львоў – 27/66;
– Лондан – 34/95.
– Парыж – 34/117;
– Рым – 34/101;
– Санкт-Пецярбург – 36/59;
– Тбілісі – 39/98;
– Берлін – 42/99;
– Будапешт – 42/105;
– Прага – 42/102;
– Сочы – 46/80;
– Амстэрдам – 47/115;
– Ерэван = 49/123;
– Белград – 52/112;
– Ларнака – 55/123;
– Тэль-Авіў – 59/127;
– і іншыя напрамкі, правярайце свае.

Колькасць месцаў па эксперыментальным тарыфе абмежавана.