Назіраць за станам схілаў і колькасцю аматараў актыўнага адпачынку на іх можна, не выходзячы з хаты. На адной з самых высокіх кропак «Алімпа» ўстаноўлена веб-камера, выява з якой кругласутачна транслюецца ў інтэрнэт. Гэтая функцыя даступная з мінулага года і па-ранейшаму не губляе сваёй актуальнасці, паведамляе «Гродзенская праўда».

— Мы не проста гаворым, але і паказваем, што на «Каробчыцкім Алімпе» па-ранейшаму шмат снегу. Каб убачыць гэта ў рэжыме рэальнага часу, дастаткова зазірнуць на сайт ЦСК «Нёман», — нагадваюць у парку актыўнага адпачынку.

Да паслуг аматараў актыўнага зімовага адпачынку па-ранейшаму тры спускі - лыжныя навучальны і аматарскі працягласцю 300 і 360 метраў, а таксама цюбінгавы, даўжыня якога — 270 метраў.