Змены ў надвор'і заўсёды моцна адбіваюцца на дарожнай сітуацыі. За дзень ў Гродна і Гродзенскім раёне адбылося 42 ДТЗ. В прэс-службе УДАІ УУС аблвыканкама вельмі просяць захоўваць асцярожнасць, як кіроўцаў, так пешаходаў.
Сёння ўвесь дзень супрацоўнікі ДАІ працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, такой жа чынам яны будуць працаваць і на выходных. Паводле статыстцы ў пятніцу, суботу і нядзелю колькасць аварый узрастае, а з улікам надвор’я сітуацыя пагаршаецца. Дадатковыя нарады ДАІ будуць працаваць не толькі ў Горадзе, але і ў раёнах вобласці, піша «Гродзенская праўда».
Таксама праваахоўнікі просяць быць уважлівымі пешаходаў і напамінаюць, што ўзімку тармазны шлях аўтамабіля значна даўжэй. Лепш лішні раз паглядзець на дарогу, перш чым пераходзіць праезную частку.