У 2019 года ў Гродне будзе пабудавана больш за 180 тысяч квадратных метраў высотных жылых дамоў, у тым ліку 42 тысячы «квадратаў» індывідуальнага, піша grodnonews.by.

З Пралетарскай — на Лідскую

У маі завяршаецца ўзвядзенне мікрараёна ў раёне вуліц Пралетарскай-Шчорса. Засталося скончыць два дамы і да лета здать спартыўную пляцоўку.

Дзе ў Гродне пабудуюць жыллё у 2019 годзе?

Дзе ў Гродне пабудуюць жыллё у 2019 годзе?

Дзе ў Гродне пабудуюць жыллё у 2019 годзе?

Пасля гэтага будаўнікі перабазуюцца на вуліцу Лідскую, дзе на месцы былога ваеннага гарадка пабудуюць жылыя дамы на 1620 кватэр. Мікрараён зойме плошчу 26 гектараў паміж вуліцай Лідскай і Румлёўскім праспектам. Дамы будуць у асноўным 5−7-павярховыя серыі ККД, а таксама тры 19-павярховыя гмахі.

Дзе ў Гродне пабудуюць жыллё у 2019 годзе?

— Цяпер на вуліцы Лідскай узводзіцца першы шматпавярховы жылы дом у заходняй частцы былога ваеннага гарадка. Залітыя падмуркі яшчэ пад два шматпавярховікі. Таксама ў гэтым годзе пачнём узводзіць 19-павярховы дом-свечку. Адначасова пракладваюцца ліўневая і бытавая каналізацыі, — распавёў «ГП» дырэктар праектнага ўпраўлення ААТ «Гроднажылбуд» Сяргей Скорб. — Прыступаем да рэканструкцыі вуліцы Лідскай. Будзе пашырана праезная частка, добраўпарадкаваны тэрыторыі з боку прамысловых прадпрыемстваў, з’явяцца дадатковыя парковачныя месцы для аўтамабіляў з боку жылых дамоў і інтэрнатаў. Адначасова рыхтуюцца пляцоўкі пад узвядзенне маналітных дамоў ад 8 да 16 паверхаў.

Мікрараён на вуліцы Лідскай першы, дзе не будзе святлафораў. Замест іх на скрыжаваннях з’явяцца кольцы малога радыусу.

Дзе ў Гродне пабудуюць жыллё у 2019 годзе?

Дзе ў Гродне пабудуюць жыллё у 2019 годзе?

Першая вуліца ў Грандзічах — імя Саяпіна

Імя краязнаўцы Віктара Саяпіна, аўтара больш чым трох дзясяткаў кніг пра наш горад, добра вядома гродзенцам. Яго імем названа вуліца ў новым мікрараёне.


Вуліца Саяпіна і Курловіча з’явіцца ў новым мікрараёне Грандзічы


Дзе ў Гродне пабудуюць жыллё у 2019 годзе?

Вуліца Сяпіна пачнецца з пабудаванага 158-кватэрнага жылога дома, які здаецца ў сакавіку. Прычым вясной у ім будуць спраўляць наваселлі, паколькі 35 кватэр тут з поўнай апрацоўкай. Да канца года, калі ўзвядуць дзевяць шматпавярховікаў, пачне вымалёўвацца аблічча новага мікрараёна. Прадугледжана і ўзвядзенне арэндных дамоў з поўнай апрацоўкай, на якія захоўваецца высокі попыт.

Дзе ў Гродне пабудуюць жыллё у 2019 годзе?

Цяпер актыўна вядзецца пракладка інжынерных сетак, з вясны — пракладка пад’язных шляхоў. У планах на гэты год — праектаванне дзіцячага саду. Падбіраюцца ўчасткі пад аб’екты гандлю, сацыяльна-культурнага прызначэння. Сёння вядуцца перамовы з ААТ «Гроднажылбуд» аб тым, каб прадугледзець на першым паверсе аднаго з дамоў амбулаторыю.

Забудова мікрараёна будзе весціся паводле новых схемаў сучаснага горадабудаўніцтва: камфортнае асяроддзе пражывання, закрытыя дваровыя тэрыторыі, паркоўкі па-за жылымі зонамі.

Дзе ў Гродне пабудуюць жыллё у 2019 годзе?

З двух’яруснымі паркінгамі

Каля гасцініцы «Турыст» на праспекце Купалы пачалася вялікая будоўля. Тут будуюцца новыя маналітныя дамы. Першапачаткова, паводле праекту дзесяцігадовай даўніны, на гэтым месцы планаваўся новы гандлёвы цэнтр, але суседства з будучым гандлёва-забаўляльным комплексам «Трыніці» змяніла гэтыя планы.

Дзе ў Гродне пабудуюць жыллё у 2019 годзе?

У праектным упраўленні ААТ «Гроднажылбуд» удакладнілі, што на гэтай тэрыторыі ўзводзяцца два дамы рознай вышыні, аб’яднаных платформай. Дамы будуць на восем пад’ездаў ад 6 да 10 паверхаў, з маналітным каркасам і свабоднай планіроўкай кватэр. Дарэчы,
свабодная планіроўка налічвае каля дзесяці варыянтаў у залежнасці ад густаў пакупніка жылля. На цокальным паверсе будуць размешчаны офісы. Як удакладнілі ў аддзеле продажаў акцыянернага таварыства, попыт на іх настолькі высокі, што не выключаны аўкцыён.

Дзе ў Гродне пабудуюць жыллё у 2019 годзе?

Архітэктары праектнага ўпраўлення ўлічылі рэльеф мясцовасці і прапанавалі арыгінальны варыянт парковак, якія для жыхароў гэтых дамоў будуць двух’яруснымі.

Знешні выгляд дамоў

У апошнія гады значна палепшаны вонкавы выгляд дамоў, якія ўзводзіць ААТ «Гроднажылбуд». Яны яркія і не падобныя адзін да аднаго. Добра глядзіцца мікрараён Альшанка. Арыгінальнае аблічча новага жылога комплексу Калбасіно. Незвычайная размалёўка дамоў па вуліцы Пралетарскай-Шчорса.


Закладнікі панэлек. Чаму спальныя раёны Гродна да болю аднолькавыя


Узор з беларускімі матывамі з’явіўся на доме на падоўжанай вуліцы Курчатава.

Дзе ў Гродне пабудуюць жыллё у 2019 годзе?

Сёння дапрацоўваецца канцэпцыя каляровага рашэння жылога мікрараёна Грандзічы. Яна будзе прынята ў лютым, а ўжо вясной яе выпрабуюць на першай высотцы, якую здадуць. «Гродзенскія домабудаўнікі выкарыстоўваюць фарбавальныя матэрыялы вядомых брэндаў «Капарол», «Кондар», «МАВ».