Гэта стала вядома пасля пасяджэння гарадской тапанімічнай камісіі ў аўторак 23 кастрычніка. Нягледзячы на ​​тое, што апошняе слова застаецца за гарадскім саветам, члены камісіі ўпэўненыя: вуліцы ў гонар вядомых гродзенцаў з’явяцца ў бліжэйшы час.

У гарвыканкаме на пасяджэнні тапанімічнай камісіі гарсавету былі прапанаваны чатыры назвы вуліц у новым мікрараёне Грандзічы: імя гродзенскага краяведа Віктара Саяпіна, цяжкаатлета і алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Курловіча, былога генеральнага дырэктара «Гроднажылбуда» Віктара Глухава і былой дырэктаркі Гімназыі № 1 імя Карскага Валянціны Макаравай.

Мікрараён Грандзічы пачалі будаваць са жніўня 2018. У перспектыве ён стане адным з самых буйных у горадзе. Новы мікрараён злучаць з вуліцамі Белыя Росы і Асфальтнай.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life