Прымаць першых аматараў актыўнага зімовага адпачынку яна пачне ўжо сёння. У будні пакатацца на лыжах і сноўбордах у парку актыўнага адпачынку можна з 15.00 да 23.00, піша «Гродзенская праўда».

З улікам гэтага дадатку для наведнікаў «Каробчыцкага Алімпа» адкрыты ўжо тры спускі - лыжныя навучальны і аматарскі працягласцю 300 і 360 метраў, і цюбінгавы, даўжыня якога — 270 метраў.