З 29 снежня ў Гродне працуе выставачны цэнтр кітайскай правінцыі Ганьсу. Пакуль што — у тэставым рэжыме, бо завезена толькі частка прадукцыі, у тым ліку выставачныя ўзоры, піша grodnonews.by.
Тут можна ўбачыць асаблівыя прадукты, якія ёсць толькі ў Кітаі. Цяпер гэта сухафрукты, гарбаты, розныя алеі і грыбы. Кансультанты навучаць, як правільна іх прыгатаваць.
Яшчэ ёсць фруктовыя чыпсы з яблыкаў, персіка, трускаўкі і фінікаў, семечкі, прыправы, а таксама трохі прамысловых тавараў. Ёсць таксама аксэсуары для кітайскага чаявання. Купіць пакуль нічога нельга — толькі пазнаёміцца з асартыментам.
У планах адкрыць побач рэстаран кітайскай кухні.
Выставачны цэнтр знаходзіцца на вуліцы Горкага, 92. Кіруе цэнтрам кітаец Інь Шу Чунь, таксама працуюць гродзенскія менеджары і перакладчык.