Стары люк з адтулінамі каля аўтавакзалу заменяць пры спрыяльных умовах. Аказваецца, не толькі сабака праваліўся ў каналізацыю: у дзіркі трапляюць і ногі людзей.

23 снежня ў адтуліну ў старым каналізацыйным люку праваліўся сабака і патануў. Як аказалася, гэта не адзінкавы выпадак, калі люк нясе небяспеку. Чытачы Hrodna.life распавядалі, што не раз самі станавіліся закладнікамі сітуацыі.

Дадзены люк з адтулінамі быў усталяваны яшчэ ў міжваенны час, але толькі у 2018 годзе ад грамадзян сталі паступаць скаргі на канструкцыю. Майстар участка распавёў, што неўзабаве праблема будзе вырашана.

«Калі будзе тэхніка і нармальнае надвор’е, тады прыедзем і памяняем люк. А наогул, ён стаіць з даўніх часоў і толькі цяпер узнікла такая праблема, што туды рэзка пачалі сабакі трапляць, тэлефоны падаць і ногі людзей правальвацца. Дзіўна, але мы заменім», — адзначыў майстар участка.

Небяспечны люк на аўтавакзале: дарожнікі распавялі, што з ім зробяць

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life