На вуліцы Замкавай у 2019−2020 гадах пабудуюць новы гандлёва-офісны цэнтр. Гэта будзе комплекс з аднапавярховага і двух двухпавярховых будынкаў плошчай ад 276 да 422 кв.м. Вакол забудовы ўпарадкуюць тэрыторыю. Інвестар — літоўская фірма «ДТ-груп» — валодае ў Гродзенскай вобласці сеткай піцэрый «Pizza&Coffee» і павільёнам Z-маркет.

Гарвыканкам аб’явіў грамадскія абмеркаванні справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) будучага аб’екта. Азнаёміцца ​​з дакументацыяй можна на сайце гарвыканкама grodno.gov.by.

У АУНА адной з заслуг праекта названа аднаўленне гістарычнага аблічча цэнтра Гродна.

Заўвагі і прапановы можна накіраваць да 1 лютага ў Гродзенскі гарвыканкам па адрасе 230 023, пл. Леніна, 2/1, г. Гродна, а таксама на электронную пошту gorisp@gorod.grodno.by. Або ў Гродзенскую гарадскую і раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на электронны адрас giop@mail.grodno.by.

[irp posts="83 500″ name="Сквер за «тэкстылямі» перажывае апошнюю восень: там пабудуюць офісны цэнтр. Што думаюць гродзенцы?"]

Участак пад забудову прадалі ў 2017 годзе за 65 000 долараў.

Офісны цэнтр на Замкавай паўторыць страчаную забудову? З'явяцца тры 1-2-павярховыя дамы

Раней на гэтым месцы была шчыльная забудова з паваротам з вуліцы Замкавай на вуліцу Кляшторную. Яе зруйнавалі ў пасляваенныя гады.

Офісны цэнтр на Замкавай паўторыць страчаную забудову? З'явяцца тры 1-2-павярховыя дамы
Так выглядала забудова квартала да разбурэння.

Офісны цэнтр на Замкавай паўторыць страчаную забудову? З'явяцца тры 1-2-павярховыя дамы
Страчаная забудова, якую павінен паўтарыць новы офісны цэнтр.

Офісны цэнтр на Замкавай паўторыць страчаную забудову? З'явяцца тры 1-2-павярховыя дамы
Рэканструкцыя забудовы аўтарства Мечыслава Супрона
Праўда, як менавіта будуць выглядаць новыя будынкі, пакуль невядома. Раней краязнаўцы і гісторыкі выказвалі апасенні, што новыя будынкі могуць парушыць гістарычны выгляд вуліцы Замкавай.


Вуліца Кляшторная, якую «дабіў» Дом быту: як выглядала, куды знікла і чаму яе трэба аднавіць