34-гадовы мужчына ехаў у цягніку «Мінск — Ліда», пачаў агрэсіўна паводзіць сябе ў вагоне і зламаў прываконны столік. Так ён нанёс шкоду «Беларускай чыгунцы» на суму 2000 рублёў, піша УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Усе дзеянні пасажыра запісала камера відэаназірання. Зараз у дачыненні да падазронага распачата крымінальная справа па артыкуле «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці». Раней ён прыцягваўся як да крымінальнай, так і адміністрацыйнай адказнасці.