Каманда Gavarun_by збірае сродкі на пераклады фільмаў на беларускую

Ініцыятыва Gavarun_by існуе блізу двух гадоў і рэгулярна робіць дыктарскае агучванне поўнаметражных фільмаў і мультфільмаў на нашу мову. Дзякуючы ёй, пераклады можна глядзець у легальным анлайн-кінатэатры ў зручны час.

Цяпер каманда збірае сродкі на пераклад на беларускую новых фільмаў для хатняга прагляду. Любы можа падтрымаць праект грашыма праз Talaka.org. За асабліва шчодрыя ахвяраванні каманда абяцае ў падарунак адмысловыя сувеніры і нават ролю ў агучванні фільма (па жаданні) ці ўласнага роліка ахвярадаўцы.

Раім пачытаць

Каментары