Фальклёрны ансамбль «Тутэйшая Шляхта» пераклаў на беларускую мову саўндтрэк да тэлесерыялу «Вядзьмар» (The Witcher) ад Netflix, піша «Радыё С**бода». Серыял зняты па матывах апавяданняў польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага.

«Вядзьмар» стаў адным з самых папулярных тэлешоў Netflix.​

View this post on Instagram

Мы тут трошкі пахуліганілі і стварылі беларускі кавер на папулярную песню з серыялу Вядзьмар. Глядзіце лайф-відэа з нечаканым фіналам, стаўце падабайкі і распавядайце ў сторыз? Пераклад: Дзяніс Сцяпура @kiberdzianis/Вольга Махнач Аранжыроўка: Вольга Махнач Першы куплет: Калі ваш сціплы бард Адпачываў ад спраў З Рывійскім Геральтам Ён песню спяваў Пабіўся Белы Воўк З напышлівым чартом І эльфаў ягоных Парэзаў гуртом Яны прыйшлі за мной І нарабілі страх Разбілі мне лютню Далі па зубах І д’ябал нас ірваў На козіных нагах І тут Вядзьмар крыкнуў Трымай па рагах! Прыпеў: Ведзьмару дайце талер Адсыпце дукатаў Адсыпце дукатаў, о-о-о! Ведзьмару дайце талер За добрае плата! Другі куплет: Гатовы ён на край сусвету паляцець варожыя зграі пабіць-адалець Ён эльфаў усіх прагнаў За межу далячынь За горы высокія На вечны спачын У вока б’е на раз Быў ранены ня раз Ён наш вечны сябра Заўжды ён за нас Спявайма слаўны гімн, Герою мы свайму Ён наш абаронца Келіх піва яму! Прыпеў: Ведзьмару дайце талер Адсыпце дукатаў Адсыпце дукатаў, о-о-о! Ведзьмару дайце талер За добрае плата! (c)Тутэйшая Шляхта (2020) #TheWitcher #TossACoinToYourWitcher #GeraltofRivia #Jaskier #netflix #wiedzmin #вядзьмар #ведзьмарудайцеталер #тутэйшаяшляхта #ведьмак #ведьмакузаплатитечеканноймонетой

A post shared by Тутэйшая Шляхта (@tutszlachta) on

Зрабіць кавер «Тутэйшай Шляхце» прапанаваў стваральнік праекту VKL3D Ахрэм Белабровік. Перакладалі тэкст для мастацкая кіраўніца ансамблю Вольга Махнач і вакаліст Дзяніс Сцяпура. Для перакладу артысты карысталіся ангельскім арыгінальным тэкстам і расейскім мастацкім перакладам.

Увесь працэс ад ідэі да рэалізацыі заняў тыдзень.

«Гэта мой першы досвед перакладу, але з дапамогай Вольгі ўсё атрымалася лёгка, хутка і прыгожа. Аранжыроўку яна напісала за дзень, пасля мы разок адрэпетавалі і за некалькі дубляў запісалі гэта на відэа на сваёй рэпетыцыйнай кропцы», — напісаў С**бодзе Сцяпура.

Артысты «Тутэйшай Шляхты» плануюць выконваць запісаную песню на сваіх канцэртах. Сцяпура адзначыў, што кавер запісалі на аматарскім узроўні, і ансамбль запіша беларускую версію саўндтрэку, калі знойдуцца тыя, хто дапаможа з гэтым.

«Дубль з падаючымі харугвамі мы пакінулі адмыслова, каб павесяліць гледачоў. Гэта наш саліст Андрэй Сцяпанаў так гучна спяваў, што затрэсліся сцены і пачалі падаць прадметы», — напісаў Сцяпура.

Перакладчыцкая суполка «RэZэрвацыя» сабрала на Talaka.org 3260 рублёў на пераклад і агучванне па-беларуску тэлесерыялу «Вядзьмар». Усяго праекту неабходна 7780​ рублёў.

Суполка хоча не проста агучыць па-беларуску першы сезон (8 серый, кожная па 60 хвілін, выйшаў у канцы 2019 году), але і выдаць пераклад легальна на сэрвісе Netflix, а таксама зрабіць платформу для далейшай супрацы з Netflix. Апошняе дасць магчымасць пасля перакласці і агучыць, напрыклад, «Чорнае люстэрка» (Black Mirror) ці «Дзіўныя справы» (Stranger Things).