Каляндар эмоцый стаў чацвёртым календаром, падрыхтаваным абласным драмтэатрам. У ім — 12 эмацыйных партрэтаў мужчынаў-актораў, знятых фатографам Русланам Хілімончыкам. «Ёсць меркаванне, што мужчыны больш скупыя на эмоцыі, але з гэтым цяжка згадзіцца», — кажуць у тэатры. Пацвярджэнне такога меркавання — каляндар на 2019 год «Эмоцыі тэатра».
«Вам меркаваць, наколькі яны шчырыя! — кажуць аўтары. — Ва ўсякім разе, спадзяёмся, што будзе цікава пабачыць любімых артыстаў у незвычайных абставінах. І ўдвая прыемней, што вы можаце не раставацца з імі цэлы год».