Арганізатары SunDay падрыхтавалі каляндар на 2019 год з удзелам самых прыгожых дзяўчат фестывалю

У ліпені гэтага года больш за 200 дзяўчат з усёй Беларусі прымалі ўдзел у конкурсе прыгажосці аўтамабільнага фестывалю SunDay. У выніку галасаванняў 12 дзяўчат атрымалі перамогу і ўпрыгожылі фірмовы каляндар фестывалю. Каралевай стала 20-гадовая студэнтка Маргарыта Русак з Пружанаў, а тытул віцэ-міс заваявала 21-гадовая Юлія Самуйлаў з Полацку.

— Здымкі для календара вяліся ў дзень фестывалю побач з унікальнымі аўтамабіля удзельнікаў. На разваротах календара можна сустрэць легендарныя Chevrolet Corvette GRANDSPORT, Cadillac Eldorado, Audi Quattro і VW Beetle, а таксама кастамные праекты, такія як грузавік Mazzy і матацыкл «Гагарын», Ford Mustang магутнасцю 1000+ л.з., стэнс-праекты Nissan 350Z і Mazda 6, — кажуць арганізатары.

Міс фестывалю пазіравала ў Audi Quattro. Ралійнае купэ 1984 года адноўлена ў Рызе, яго магутнасць каля 500 HP. Разварот календара з віцэ-міс зроблены на фоне VW Beetle. Аўтамабіль 1965 года адноўлены да ідэальнага стану і абсталяваны кастамной пнеўмападвеской ў літоўскім Панявежысе.

— Пераможцы конкурсу прыгажосці атрымалі падарункі, а міс адправілася ў падарожжа ў Стакгольм. У наступным годзе мы плануем правесці конкурс прыгажосці з яшчэ большым размахам, таму запрашаем дзяўчын ужо прадумваць свае вобразы на фоне аўтамабіляў і сачыць за нашымі групамі ў сацсетках, — заклікалі арганізатары.

Усяго ў фестывалі-2018 прыняло ўдзел 400 рэдкіх аўтамабіляў і матацыклаў з 7 краін: Германіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны і з усёй Беларусі. У ліпені 2019 года адбудзецца юбілейны дзясяты фестываль SunDay. Ён зноў збярэ на вялікім зялёным полі аматараў рэдкіх аўтамабіляў і матацыклаў, падарыць магутны канцэрт і мноства падарункаў сваім наведвальнікам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025