У пятніцу, 21 снежня, у Гродна прыбудзе Віфлеемскі агонь. Скаўцкую эстафету перададуць у прыход Святога Францыска Ксаверыя (Фарны касцёл) у 17:30, піша «Вячэрні Гродна».

21 снежня агонь, запалены ад нязгаснай агніцы ў базыліцы Божага Нараджэння ў Віфлееме, будзе дастаўлены на беларуска-польскую мяжу. Чатыры дні скаўты будуць вазіць Віфлеемскі агонь у храмы гарадоў і мястэчак Беларусі. Полымя сімвалізуе народзіны Хрыста, а таксама супакой, надзею і адзінства. Агонь запальваецца ў базыліцы Божага Нараджэння ў Віфлееме, а потым дастаўляецца ў Вену (Аўстрыя) і перадаецца ў розныя краіны Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

Першая акцыя шырання Віфлеемскага агню праводзілася ў 1986 годзе. Тады прадстаўнікі Аўстрыйскай тэлерадыёкампаніі ўпершыню даставілі запаленую ў Віфлееме агніцу, каб падтрымаць хворых і самотных людзей напярэдадні святаў Божага Нараджэння. Акцыю перанялі аўстрыйскія скаўты, і дзякуючы іх ініцыятыве яна стала міжнароднай.

У 1996 годзе полымя Віфлеемскага агню было перададзена ў 22 краіны Еўропы, сярод якіх была і Беларусь. Вечарам 24 снежня Віфлеемскі агонь даставілі з Горадні ў два мінскія прыходы: царква Найсвятой Сёмухі (св. Роха) на Залатой Горцы і царква св. Сымона і св. Алены. З 2008 года да акцыі далучыліся скаўты з каталіцкіх грамад Беларусі.