У Гродне пачынаюць заліваць каткі. Глядзіце, дзе іх шукаць

Каб заліць стацыянарныя каткі на вуліцы, патрэбныя пэўны ўзровень снежнага покрыва і мінусавая тэмпература. Як абяцаюць сіноптыкі, бліжэйшыя два тыдні пацяплення не прадбачыцца, а гэта значыць, што можна смела даставаць канькі і лыжы, паведамляе «Гродна Плюс».

Каток у парку Жылібера будзе падрыхтаваны ў бліжэйшыя дні і на гэтай пляцоўцы будзе каля 100 пар канькоў розных памераў. Дзве вялікія пляцоўкі будуць у Ленінскім раёне. Першая — на БЛК, вялікая хакейная каробка, будзе заліта ў бліжэйшыя дні пры спрыяльных умовах надвор’я і там будзе каля 40 парк канькоў будуць. І плюс пляцоўка стацыянарная па вуліцы Даватара.

Уваход на гарадскія стацыянарныя каткі будзе бясплатным. Калі ехаць да гарадскога вялікага катка далёка, можна прыйсці са сваімі коўзанкамі да бліжэйшай школы. Кожная ўстанова адукацыі горада, калі мае такую ​​магчымасць, залівае «хакейныя каробкі». Там, дзе няма «каробак», будуць заліты простыя каткі.

— Ва ўсіх установах адукацыі горада Гродна праведзены ўсе падрыхтоўчыя работы па заліўцы каткоў і хакейных каробак, і пры наяўнасці спрыяльных зімовых умоў гэтыя каткі будуць у самы бліжэйшы час заліты. Таксама ў сувязі з сённяшнімі спрыяльнымі ўмовамі надвор’я ў кожнай школе «прабітыя» лыжныя трасы і хлопцы падчас урокаў фізічнай культуры з задавальненнем ходзяць на лыжах, — кажа Андрэй Семанчык, начальнік аддзела адукацыі Гродзенскага гарвыканкама.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025