У Беларусі запусцілі петыцыю, каб зрабіць 2 студзеня непрацоўным днём

У тэксце петыцыі гаворыцца: “Графік пераносаў працоўных дзён і выхадных апублікаваны. Саўмін вырашыў, што 2 студзеня 2019 г. выхаднога не будзе. Упершыню за шмат гадоў гэты дзень будзе рабочым. Просім станоўча перагледзець рашэнне аб пераносе працоўнага дня з 2 студзеня 2019 года на любую іншую суботу”.

Петыцыю ўжо падпісала 1948 чалавек. Адправяць яе ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны праз 7 дзён.

Нагадаем, рашэнне аб пераносе працоўных дзён у 2019 годзе прыняў урад 15 снежня. Згодна з рашэннем уладаў 2 студзеня будзе працоўным днём, а ў маі будзе пяць выходных запар.


Улады вырашылі, што 2 студзеня мы будзем працаваць, затое ў маі адпачнем пяць дзён запар


Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: