Паводле рашэння ўладаў 2 студзеня будзе працоўным днём, а ў маі будзе пяць выходных запар. Рашэнне аб пераносе працоўных дзён у 2019 годзе прыняў урад 15 снежня, піша БЕЛТА.

У адпаведнасці з пастановай, працоўныя дні у 2019 годзе пераносяцца з панядзелка 6 мая на суботу 4 мая і з серады 8 мая на суботу 11 мая (такім чынам, беларусы будуць адпачываць пяць дзён запар — 5, 6, 7, 8, 9 мая, а 10 і 11 мая — працоўныя дні).

Акрамя таго, прадугледжаны перанос рабочых дзён з пятніцы 8 лістапада на суботу 16 лістапада. Пры гэтым днямі адпачынку будуць 7 (Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі), 8, 9, 10 лістапада. Разам з тым арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) прадастаўляецца права самастойна ўсталёўваць іншы парадак пераносу.

Улады вырашылі, што 2 студзеня мы будзем працаваць, затое ў маі адпачнем пяць дзён запар