Арт-галерэя «У Майстра» адзначыць 25-гадовы юбілей выставай «Гісторыя ў карцінах»

21 снежня а 18:00 арт-галерэя «У Майстра» святкуе свой 25-гадовы юбілей. У гонар свята галерэя прэзентуе выставу «Гісторыя ў карцінах».

«У Майстра» – найстарэйшая прыватная галерэя горада Гродна. На працягу 25 гадоў галерэя выступала актыўнай арт-пляцоўкай, якая дазваляла мастакам выказацца. Галерэя дала старт шматлікім маладым мастакам горада, дапамагла рэалізаваць смелыя, эксперыментальныя праекты.

У гонар юбілею галерэя прадстаўляе выставу, якая распавядае «Гісторыю ў карцінах». Экспазіцыя ўяўляе сабой фрагменты яркіх выставаў, якія здарыліся ў галерэі. На выставе вы зможаце пазнаёміцца ​​з цэлым калейдаскопам праектаў галерэі, паглядзець, як змяняўся вобраз галерэі, даведацца яе гісторыю.

Каманда галерэі запрашае наведаць адкрыццё выставы. Пачатак мерапрыемства 21 снежня ў 18:00. Выстава «Гісторыя ў карцінах” будзе доўжыцца да 21 студзеня.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: