У сераду 19 снежня адвакат Сяргей Зікрацкі падчас анлайн-канферэнцыі адкажа на пытанні, звязаныя з заканадаўствам аб медыя.
У першую чаргу адвакат раскажа пра парадак ідэнтыфікацыі каментатараў на форумах, якая стала абавязковай у байнэце з 1 снежня, асаблівасці заключэння дамовы з карыстальнікамі, збору, захоўвання і перадачы інфармацыі.
Каму? Рэдакцыям, журналістам і тым, хто любіць пакідаць каменты пад артыкуламі
Калі? 19 снежня 19.00
Дзе? На афіцыйным Youtube-канале БАЖ
Пытанні можна дасылаць ўжо зараз на pravanainfo@gmail.com
Анлайн-канферэнцыя ладзіцца ў межах кампаніі «За права на інфармацыю».
Ад 1 снежня 2018 у Беларусі пачала дзейнічаць новая рэдакцыя закона «Аб сродках масавай інфармацыі». Паводле зменаў, карыстальнікі мусяць прайсці абавязковую ідэнтыфікацыю, каб каментаваць матэрыялы на сайтах. Ідэнтыфікацыя ажыццяўляецца праз мабільны тэлефон. Уласнік сайта павінен захоўваць каментары на серверах, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
Кампанія за права на інфармацыю — кампанія ГА «Беларускай асацыяцыі журналістаў». Яе мэта — дамагчыся, каб журналісты мелі магчымасць своечасова і без перашкодаў атрымліваць ад дзяржаўных ведамстваў актуальную і запатрабаваную ў беларускім грамадстве інфармацыю.
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…