Андрэя Стрыжака абвінавачваюць у паўторным атрыманні хабару ў буйным памеры. Разглядаць справу будзе Вярхоўны Суд, піша «Вячэрні Гродна».

Матэрыялы справы ў дачыненні да былога начальніка абласнога аховы здароўя вывучыла і накіравала ў суд Генеральная пракуратура. Акрамя таго, будуць разглядацца справы ў дачыненні да былых намесніка Міністра аховы здароўя і галоўнага лекара УЗ «12 гарадская клінічная стаматалагічная паліклініка г. Мінска».

— Пасля вывучэння матэрыялаў спраў Генпракуратура прыйшла да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання, наяўнасці дастатковых і дапушчальных доказаў, поўным і аб’ектыўным даследаванні абставінаў злачынстваў, пагадзілася з крымінальна-прававой кваліфікацыяй дзеянняў абвінавачаных. Крымінальныя справы знаходзіліся ў вытворчасці следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі, гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

Стрыжак абвінавачваецца па ч. 2 арт. 430 КК РБ. Санкцыі прадугледжваюць пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. Да суду абвінавачаны будзе ўтрымлівацца пад вартай.

Нагадаем, інфармацыя пра затрыманне Андрэя Стрыжака з’явілася ў канцы чэрвеня гэтага года. Як распавёў неўзабаве кіраўнік КДБ Васіль Вакульчык, чыноўнік апынуўся замяшаны ў цэлай карупцыйнай схеме, у якой удзельнічала каля 50 чалавек. Стрыжака у прыватнасці затрымалі за «арганізацыю правядзення тэхнічнага абслугоўвання і рамонту медыцынскага абсталявання, які знаходзіцца ва ўстановах аховы здароўя Гродна».

Даведка

Андрэй Стрыжак нарадзіўся 5 кастрычніка 1963 года ў Гродне. У 1986 годзе скончыў ГрДМУ, у 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце РБ. Быў тэрапеўтам, выконваючым абавязкі галоўнага лекара Даўгавічскай сельскай участковай бальніцы Магілёўскай вобласці, хірургам дзіцячай паліклінікі № 1 г. Гродна, лекарам дзіцячага артапедатраўматалагічнага аддзялення бальніцы № 4, лекарам-траўматолагам, намеснікам галоўнага лекара бальніцы, затым аб’яднання «Хуткая медыцынская дапамога» г. Гродна. З 2003 года — галоўны ўрач Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Начальнікам упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама прызначаны ў снежні 2010 года.