Праект velcom YOUTH заклікае ўсіх публічна павіншаваць па-беларуску з Калядамі і Новым Годам сваіх родных і блізкіх. Апублікуй на сваёй старонцы ў любой сацыяльнай сетцы кароткае відэа з хэштэгамі #віншаванка і #velcomYOUTH ды затэгай тых, хто мусіць працягнуць віншавальны чэлендж.

Усе ўмовы трэба выканаць да 08.01.2019 уключна. Аўтары самага папулярнага, найбольш арыгінальнага і самага натхняльнага відэавіншаванняў атрымаюць падарункі ад velcom, а таксама персанальнае «гасцявое» запрашэнне на TEDxYouth@Minsk.

Самы папулярны пост вызначаць па колькасці лайкаў, самае арыгінальнае віншаванне абяруць удзельнікі гурта NAVIBAND, а самае натхняльнае відэа вызначыць трэнер праекта Дзмітрый Смірноў.