Інцыдэнт адбыўся напярэдадні каля 10-й раніцы ў аграгарадку Верцялішкі. Грузавы ГАЗ сутыкнуўся з трактарам. 35-гадовы кіроўца МТЗ, рухаючыся па вуліцы ад аўтадарогі Р 145, у нейкі момант вырашыў павярнуць налева на мехдвор, але ў гэты час кіроўца ГАЗ рабіў абгон, піша «Гродзенская праўда».

— Па словах вадзіцеля трактара, перад тым як здзейсніць манеўр, ён паглядзеў назад, убачыў грузавік і вырашыў, што той знаходзіцца далёка, — паведамілі ў ДАІ рэгіёну.

Вадзіцелі сур’ёзных траўмаў не атрымалі. Сур’ёзныя пашкоджанні атрымалі транспартныя сродкі. Падчас пастаноўкі трактара на колы адно з іх пракруцілася і рухавік ледзь не завёўся.

Пад Гродна трактар сутыкнуўся з грузавіком Пад Гродна трактар сутыкнуўся з грузавіком