Першы моцны снегапад сёлетняй зімы накрыў Гродна 7 снежня. Камунальныя службы прыкладваюць усе сілы, каб расчысціць дарогі і двары ад снегу.

З самай раніцы на вуліцы горада выйшла больш за 30 адзінак тэхнікі, у тым ліку на падсыпку дарог — 17. Дзяржаўтаінспекцыя суправаджае спецтэхніку.

Сіноптыкі паведамляюць, што снег у Гродне затрымаецца ненадоўга — неўзабаве ён растае. У выходныя чакаецца пацяпленне і дажджы.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life