На вуліцы Кабяка з’явіцца новы прыпынак грамадскага транспарту. Каб захаваць дрэвы, якія раслі на яе месцы, «Зелянбуд» перасадзіў чатыры буйнамеры на суседні ўчастак. За працу ўзяўся адзіны ў краіне амерыканец падобнага прызначэння «Біг Джон». У «Зелянбудзе» запэўніваюць: зіма не падстава адкладаць перасадку насаджэнняў і азеляненне горада, паведамляе «Гродна Плюс».

— Яшчэ каля 700 або больш дрэў у снежні месяцы плануецца перасадзіць. Гэта мікрараён Альшанка — больш за 100 дрэваў на пешаходнай зоне, мікрараён Дзевятоўка, вуліца Малышчынская — там таксама будуць высаджаныя буйнамерныя дрэвы. Менавіта буйнамерныя, — кажа Аляксандр Русак, галоўны інжынер прадпрыемства «Гродназелянбуд».

Дарослыя дрэвы прывязуць з гадавальнікаў «Зелянбуда», у якім на дадзены момант знаходзіцца каля 2700 клёнаў, ліп, верб, туй, кустоў і іншых зялёных насаджэнняў. У 2019 годзе планам зацверджана пасадка больш за 3000 дрэў на цэнтральных гарадскіх вуліцах, магістральнай кальцавой дарозе, а таксама ў мікрараёнах Вішнявец і Альшанка.

youtu.be/anbk_BfCzcg